Урачыстасть Божага Цела святкуюць каталікі

Урачыстасть Божага Цела святкуюць каталікі

У Пінскай катэдры Унебазняцця Святой Панны Марыі, як і па ўсім каталіцкім свеце, ў гэты дзень святыя імшы закончваюцца працэсіямі вернікаў, якія пад час шэсця спяваюць псалмы.

Свята Божага Цела адзначаецца ў чацвер пасля Тройцы, як напамін пра ўстанаўленне таінства (сакраманту) Эўхарыстыі ў Вялікі чацвер.

Эўхарыстыя – гэта Святое Прычасце, або Святая Камунія , пад час якога асвячаюцца хлеб і віно як сімвалы цела і крыві Хрыстовых, прымая іх, вернікі злучаюцца з Богам. У большасці хрысціянскіх канфесій Святая Камунія з’яўляецца асновай Боскай літургіі.

У каталіцкай традыцыі ў гэты дзень або ў наступную пасля яго нядзелю адбываецца працэсія, у якой Найсвяцейшы Сакрамэнт з пашанаю нясуць па вуліцах гарадоў і вёсак.

Святкаванне ўрачыстасці Божага Цела бярэ пачатак з ХІІІ стагоддзя.

  • 09:38
  • 111
Нет комментариев. Ваш будет первым!