У інтэрнэце збіраюць грошы на выданне беларускамоўнай паштоўкі з выявамі Пінска

У інтэрнэце збіраюць грошы на выданне беларускамоўнай паштоўкі з выявамі Пінска

На інтэрнэт-платформе talaka.by ініцыятыўная група збірае грошы на выданне паштоўкі “Пінск. Прывітанне з Беларусі”.

Аўтары праекту запусцілі сэрыю паштовак па тэме гарады Беларусі. Пінск – чарговы горад у калекцыі.

На знешнем баку паштовай карткі будуць намаляваныя каляровыя графічныя выявы пяці гістарычных будынкаў сталіцы Палесся: палац Бутрымовічаў, касцёл Небаўзняцця Святой Дзевы Марыі, калегіум езуітаў, касцёл Карла Барамея і гарадская забудова.

На адваротным баку – касцёл Святога Станіслава.

Падтрымаць ініцыятыву можна па гэтай спасылцы.


  • 10:57
  • 95
Нет комментариев. Ваш будет первым!