Паслухаць старажытную музыку запрашаюць у Пінску

Паслухаць старажытную музыку запрашаюць у Пінску

Адзнім з удзельнікаў імпрэзы будзе ансабль старадаўняй музыкі “Сальтарэла”, які быў утвораны на базе Пінскай музычнай школы №1 і стаў сваеасаблівай візітоўкай Пінска. Удзельнікі калектыву граюць на музычных інструментах эпохі Рэнесансу: лютнях, віоле, арфе. Гэтыя інструманты зрабіў майстар і педагог Юры Дубнавіцкі, які і кіруе “Сальтарэлай”.

- Канцэрт будзе вельмі цікавым - распавядае Юрый, - у ім будуць граць музычныя ансамблі, трыа, прагучаць сольныя кампазіцыі.

Пінчукі даволі вядомыя сярод выканацаў музыкі стыля барока. Напрыклад, 13-гадовы лютнеіст Стэфан Ясінефта стаў пераможцам некалькіх конкурсаў. Ён таксама прыме удзел у канцэрце.

Арганізатары музычнай імпрэзы запрашаюць аматараў музыкі 26 мая ў Гарадскую канцэртную залу, пачатак а 18.00 гадзіне, уваход вольны.

  • 10:03
  • 147
Нет комментариев. Ваш будет первым!